Запытайся ў Дубаўца. Пра асаблівы лёс беларусаў як нацыі, бясконцыя масавыя рэпрэсіі і пошукі вінаватых

25 гадоў на Радыё Свабода Сяргей Дубавец знаходзіць сэнсы беларускага жыцьця і адказвае на вашы пытаньні.

— Масавыя рэпрэсіі ў Беларусі ідуць ужо тры гады і канца ім не відаць. Гэта назаўжды?

— З рэпрэсіямі сапраўды «нічога не адбываецца». Адбываецца дэградацыя рэжыму. Тут поўная дынаміка. Калі ў ранейшыя гады рэжым хоць бы зьнешне трымаў цывілізацыйную марку, дык цяпер канчаткова здаўся.

Кувалда «Вагнэра» ў падарунак ад дыктатара прапагандысту — гэта своеасаблівая ініцыяцыя для іх. Яны цалкам і незваротна ўпісалі сябе ў шэрагі зэкаў-забойцаў на чужой зямлі. Ніколі ў гісторыі такі працэс не прыводзіў ні да чаго, апроч краху. «Лавіраваць» па-ранейшаму больш немагчыма. Замест піяраўскіх дзівацтваў, кшталту сабачкі на гасьцявым стале, цяпер — кувалда і канец манэўру.

— Пракуратура ў Беларусі займаецца генацыдам мінулай вайны, пры гэтым масавы тэрор супраць беларусаў сёньня застаецца па-за ўвагай. Чаму?

— Пракуратура — непасрэдная саўдзельніца сёньняшняга тэрору, які па сутнасьці не адрозьніваецца ад таго, што яны называюць генацыдам. Атрымліваецца такое фантомнае перакладаньне ўласнай віны на «немцаў» з узмацненьнем гучаньня — аж да генацыду. Маўляў, тыя больш вінаватыя, абсалютна вінаватыя, тады як мы «проста выконваем загад». Мы гэтага ўзроўню яшчэ не дасягнулі.

Тэму генацыду даносяць да кожнага школьніка, трансьлююць з кожнага прасу. Па-першае, каб тэрор мог пашырацца, па-другое, каб засыпіць сумленьне саміх пракурораў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Запытайся ў Дубаўца. Куды будзе ўцякаць Лукашэнка ў выпадку перавароту, як ачышчаць мазгі ад прапаганды і на чыім баку быў бы Віктар Цой

— Чаму беларусы ў сацсетках вінавацяць ва ўсім адны адных, а не рэжым?

— Увогуле «Хто вінаваты?» гэта расейская клясыка, а не беларуская. Пачынаць трэба ня з пошуку вінаватых, а з ацэнкі канкрэтных і даказаных учынкаў і падзеяў.

Калі кажуць, што Ўкраіна вінаватая ў расейскай агрэсіі, а Ціханоўская — у лукашэнкаўскім тэроры, сьвет перакульваецца з ног на галаву. Быццам не Расея напала, і не Лукашэнка кашмарыць, а наадварот. Найперш гэта прыём прапаганды, якая ператварае нашу радзіму ў орвэлаўскую фэрму, а ў сацсетках хапае праваднікоў гэтай прапаганды. Па-другое, ёсьць людзі зь незадаволенымі амбіцыямі, якія «зьнішчаюць» уяўных канкурэнтаў. Па-трэцяе, і звычайнага глупства ніхто не адмяняў.

— Чаму ў Беларусі зь Вялікаднем ці Калядамі звычайна віншуюць «тых, каму рэлевантна»? Палякі ці літоўцы ніколі не ўдакладняюць.

— Палякі і літоўцы належаць да адной канфэсіі. У беларусаў з гэтым разнабой. За саветамі панаваў атэізм і амаль не было храмаў. Пры незалежнасьці храмы адкрыліся і для большасьці нэафітаў стала важна, хто ты — праваслаўны ці каталік. Успомнілі бабуль-дзядоў. І, як дзеці малыя, сталі дзяліцца на гэтых і тых. Але падзел недарэчны, асабліва ў віншаваньнях. Як бы вы казалі: Віншую з Днём Волі — і дадавалі — для тых, хто сьвяткуе.

Асабіста мне «рэлевантныя» віншаваньні і з двума Вялікаднямі, і з Курбан Байрамам, і зь Песахам. Бо гэта наш агульны беларускі мультыкультуралізм.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Запытайся ў Дубаўца. Пра матывацыю ісьці на вайсковыя зборы, дасягненьні Лукашэнкі для Беларусі і загінулых за Ўкраіну расейцаў

— Экс-прэзыдэнт РФ Мядзьведзеў сказаў, што Польшча — «бясконца варожая» Расеі краіна. А нам?

— Усе цывілізацыйныя даброты да апошняй запалкі прыйшлі да нас з Захаду, а не з Усходу. У тым ліку Эпоха гуманізму, дзякуючы якой мы сталі цывілізаваным народам. ВКЛ шмат разоў ваявала з Масковіяй і ніколі з Каронай.

Сама беларуская ідэя для расейскіх мажнаўладцаў — «польская інтрыга». Палякі маглі бачыць у ёй інтрыгу расейскага камунізму, бо беларускі рух у Заходняй Беларусі фінансавала Масква. Беларусы, якія ў міжваенны час ня ўдзельнічалі ў палітыцы, часта згадваюць тыя часы з настальгіяй. «За польскім часам было лепей». Была яшчэ і палянізацыя, але не параўнальная з русыфікацыяй, фактычным этнацыдам.

— Пішуць пра міліцыянтаў-пэдафілаў. Раней на гэтую тэму часьцей распавядалі пра ксяндзоў. А хто зь іх страшнейшы для грамадзтва?

— Аб’ектыўна страшнейшы міліцыянт, бо мае пісталет, кайданкі і можа за камэнтар у сацсетках пакласьці вас «тварам у асфальт».

Міліцыянт пастаўлены рэжымам у такое становішча, што ад яго практычна немагчыма выкруціцца. І, у адрозьненьне ад ксяндза, такі міліцыянт у сёньняшняй Беларусі, хутчэй за ўсё, застанецца беспакараным. Хоць само злачынства агіднае ў кожным выпадку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Запытайся ў Дубаўца. Пра сілавы пераварот, чым Геніюш замінае «ябацькам» і хто вінаваты ў вайне — Пуцін ці народ Расеі

— У беларусаў як нацыі асаблівы лёс. Чаму так?

— У нас ніколі не дамінаваў этнічны нацыяналізм. Гэта наша спадчына ад мультыкультурнага ВКЛ. У гэтым і слабасьць, і сіла.

У пачатку ХХ ст., калі суседзі заняліся праектамі нацыянальных дзяржаваў, беларусы думалі пра адраджэньне Канфэдэрацыі ВКЛ (1915), але засталіся ў адзіноце. Высокія станы называлі сябе краёўцамі, а ніжнія — тутэйшымі. Краёўцы, у пэўным сэнсе, вымушаныя былі трымацца мэйнстрыму і абвясьцілі БНР, а тутэйшыя сьледам за імі — БССР. Адсюль і цяперашнія «мучэньні» з саманазвай. Але мультыкультурнасьць нікуды ня дзелася зь беларускай душы. Зь ёй цяжэй, але яна ж і наша выжываньне, і актыў на будучыню, якой мы былі натхнёныя на маршах 2020-га.

Думкі, выказаныя ў аўтарскіх рубрыках, перадаюць погляды аўтараў і не адлюстроўваюць пазыцыю рэдакцыі.

Задайце ваша пытаньне. Telegram: @SvabodaBelarus; Signal: +37068643669

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Запытайся ў Дубаўца. Куды будзе ўцякаць Лукашэнка ў выпадку перавароту, як ачышчаць мазгі ад прапаганды і на чыім баку быў бы Віктар ЦойЗапытайся ў Дубаўца. Пра матывацыю ісьці на вайсковыя зборы, дасягненьні Лукашэнкі для Беларусі і загінулых за Ўкраіну расейцаўЗапытайся ў Дубаўца. Пра сілавы пераварот, чым Геніюш замінае «ябацькам» і хто вінаваты ў вайне — Пуцін ці народ РасеіЗапытайся ў Дубаўца. Пра народныя песьні, новую Беларусь і «генацыд беларускага народу»Запытайся ў Дубаўца. Навошта падпісваць пэтыцыі, што нам дае памяць пра БНР і якое месца ў новай Беларусі зойме ГУБАЗіКЗапытайся ў Дубаўца. Пра нацыянальны колер Беларусі, сваркі ў дэмакратычным асяродку і выцясьненьне з ужытку расейскай мовыЗапытайся ў Дубаўца. Пра «гібрыдную акупацыю» Беларусі, завочныя суды і «адцісканьне» маёмасьці ў «палітычных», выбар царквы і падарожжыЗапытайся ў Дубаўца. Ці была ў 2020 магчымасьць перамен, навошта Кітаю падтрымліваць Лукашэнку і як заставацца шчасьлівым, калі побач вайнаЗапытайся ў Дубаўца. Пра інцыдэнт у Мачулішчах, стратэгію дэмакратычных сіл і паглынаньне Беларусі РасеяйЗапытайся ў Дубаўца. Пра дэтэктар хлусьні для журналістаў, масавыя ўцёкі пасіянарыяў на Захад і  «адмену» расейскай культурыЗапытайся ў Дубаўца. Ці Лукашэнка трымаецца пры ўладзе дзякуючы русыфікацыі, куды лепш эміграваць і ці ёсьць нейкая карысьць у вайне Запытайся ў Дубаўца. Чаму Эўропа не плянуе ісьці на Маскву, як распазнаць агента КДБ і пра жыцьцё «па маскоўскім часе»Запытайся ў Дубаўца. Ці бываюць беларусы імпэрцы, пра наступствы падзелу Расеі, зьнішчэньне беларускай мовы і шпіца на стале ў ЛукашэнкіЗапытайся ў Дубаўца. Ці ёсьць беларуская нацыя, што можна зрабіць для палітвязьняў і чаму многія беларусы давяраюць БТЗапытайся ў Дубаўца. Пра «масавыя беспарадкі», моўную сытуацыю ў краіне і які народ бліжэй беларусам — армяне ці азэрбайджанцыЗапытайся ў Дубаўца. Чаму пакаленьне 70+ жадае аб’яднаньня з Расеяй, пра беларускую нацыянальную ідэю і эўрапейскія каштоўнасьціЗапытайся ў Дубаўца. Пра Новы год, «калектыўны Захад» і калі беларусы-уцекачы змогуць вярнуцца дадомуЗапытайся ў Дубаўца. Пра найбліжэйшы беларусам народ, тарашкевіцу/наркамаўку і кветкі на магілу МакеяЗапытайся ў Дубаўца. Пра «нашу» Вільню, законнасьць першых выбараў прэзыдэнта і ці павінны ўкраінцы ў адказ бамбіць Расею