Пра гэта паведамляе выданьне MOST Media.
Срэбраная прызэрка Алімпіяды-2012 па мастацкай гімнастыцы Натальля Лешчык не хавала сваёй пазыцыі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў — 2020 у Беларусі. Жанчына падпісала ліст вольных спартоўцаў і выказалася па сытуацыі ў краіне. Таксама яна асудзіла расейскую агрэсію ва Ўкраіне ў лютым 2022 году.
— Пасьля пратэстаў у нас у Беларусі вельмі трывожная сытуацыя, вельмі шмат людзей саджаюць у турму. Я адкрыта выказвала пазыцыю супраць дыктатуры і вайны. Была імавернасьць, што па мяне прыйдуць і пасадзяць. Увесь час была ў трывожным стане, і таму вымушаная была зьяжджаць з краіны, — казала на прэсавай канфэрэнцыі Лешчык.
Зімой 2022 году спартоўка выехала зь Беларусі. Яна пераехала ў Польшчу і спачатку жыла ва Ўроцлаве. Увесну 2023 году Натальлі прапанавалі працу ў Беластоку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларуская лёгкаатлетка Крысьціна Ціманоўская здабыла свой першы мэдаль на чэмпіянаце Польшчы— Беласток мне здаўся больш прывабным, чым Уроцлаў. Тут у мяне знаёмыя былі, яны і спакусілі пераехаць. Я б хацела сказаць дзякуй Польшчы за гасьціннасьць, прытулак і магчымасьць адчуваць сябе ў бясьпецы. Я вельмі рада папрацаваць у Беластоку зь дзецьмі. Спадзяюся, наша праца будзе прадукцыйная.
У гімнастыцы на Алімпійскіх гульнях у польскіх спартоўцаў няма мэдалёў. Гарадзкія ўлады Беластоку лічаць, што беларуская спартоўка здолее падрыхтаваць будучых польскіх чэмпіёнаў да Алімпіяды ў ЗША. 34-я летнія Алімпійскія гульні пройдуць летам 2028 году ў Лос-Анджэлесе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нянавісьць у распранальні». Чаго ня хоча разумець Сабаленка