Праз гэта зборная незадоўга да чэмпіянату сьвету ў Рызе была вымушаная зьмяніць галоўнага трэнэра, паведаміў парталу Rus.lsm.lv кіраўнік аргкамітэту чэмпіянату Эдгарс Бунціс.
Гэта зьвязана з тым, што арганізатары чэмпіянату сьвету ў хакеі вырашылі адмовіць ва ўдзеле грамадзянам Расеі і Беларусі, ім ня будуць выдаваць візы для ўезду ў Латвію. Рашэньне найбольш паўплывала на зборную Казахстану, галоўным трэнэрам якой да 14 красавіка быў беларус Андрэй Скабелка.
14 красавіка Хакейная фэдэрацыя Казахстану прызначыла галоўным трэнэрам зборнай краіны Галыма Мамбеталіева, які ў 2018 годзе таксама ўзначальваў яе.
У візах таксама адмовілі яшчэ двум прадстаўнікам трэнэрскага штабу і абслуговага пэрсаналу казахстанскай каманды, адзначае выданьне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міжнародная фэдэрацыя хакею працягнула адхіленьне зборных Беларусі і Расеі на сэзон 2023/24