Паводле дзяржаўнага мэдыя, форум прымеркаваны да Году расейскай мовы як мовы міжнацыянальных зносін, якой абвясьцілі 2023 год у краінах СНД.
Паведамляецца, што на канфэрэнцыі выступяць мовазнаўцы зь Менску, Берасьця, Горадні, Віцебску, Полацку, а таксама гарадоў іншых краін СНД — Масквы, Санкт-Пецярбургу, Краснадару, Ніжняга Ноўгараду, Навазыбкава, Майкопа, Тэрмэза, Самарканду, Ташкенту, Бухары, Шымкенту.
Як адзначылі ў прэс-службе НАН Беларусі, «падчас канфэрэнцыі дасьледчыкі абмяркуюць асаблівасьці функцыянаваньня рускай мовы ва ўмовах білінгвізму, а таксама яе месца і ролю ў двухмоўным соцыюме. Акрамя таго, будуць разгледжаны пытаньні ўзаемасувязяў блізкароднасных рускай і беларускай моў на сучасным этапе іх функцыянаваньня, вызначаны найбольш вострыя праблемы дзяржаўнага двухмоўя ў нашай краіне, намечаны пэрспэктывы далейшага вывучэньня дзьвюх канстытуцыйна замацаваных дзяржаўных моў, а таксама прааналізаваны месца і роля рускай мовы ў адукацыйным працэсе Беларусі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як беларусізаваць Беларусь? Прапановы Цімафея Акудовіча ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каму даспадобы моўныя стандарты Лукашэнкі. Яшчэ раз пра дзяржаўнае двумоўе