Судзьдзя Анатоль Заяц прызнаў яго вінаватым паводле арт. 358-1 КК (агентурная дзейнасьць).
Падрабязнасьці справы не прыводзяцца.
Вядома, што Жывалеўскі — ураджэнец Беластоцкага павету Падляскага ваяводзтва, якое мяжуе зь Беларусьсю, — жанаты зь беларускай.
У Крымінальным кодэксе пад «агентурнай дзейнасьцю» разумеецца «супрацоўніцтва замежнага грамадзяніна або асобы без грамадзянства са спэцслужбай, органам бясьпекі або выведным органам замежнай дзяржавы, міжнароднай або замежнай арганізацыяй».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Латвіі пацьвердзілі затрыманьне свайго грамадзяніна ў Беларусі праз падазрэньне ў шпіянажы4 красавіка старшыня КДБ Іван Тэртэль заявіў дзяржаўным СМІ: «Намі затрымана некаторая колькасьць грамадзян Польшчы пры ажыцьцяўленьні актыўных апэрацый па агентурнай сувязі на нашай тэрыторыі. Затрыманыя здраднікі, зь якімі яны працавалі на нашай тэрыторыі».
Таксама чыноўнік заявіў пра затрыманьне з гэтай жа прычыны грамадзян краін Балтыі.
На наступны дзень Міністэрства замежных спраў Літвы заявіла, што яму не вядома пра затрыманьне нейкіх літоўскіх грамадзян у кантэксьце заяў кіраўніка беларускай спэцслужбы.
6 красавіка сьпікер МЗС Латвіі Дыяна Эгліце паведаміла, што грамадзяніну гэтай краіны, затрыманаму ў сакавіку 2022 году ў Беларусі, беспадстаўна выставілі абвінавачаньні ў шпіянажы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Схапілі толькі за тое, што ўкраінец і меў Signal на тэлефоне». Маці пра затрыманага ў Віцебску «агента» зь фільма АНТ