Пракурор лічыць, што Аляксей Маскалёў учыніў злачынства ва ўмовах узброенага канфлікту, што робіць больш жорсткім пакараньне. Дадаткова да пакараньня ў выглядзе 2 гадоў пазбаўленьня волі ён патрабуе пазбавіць мужчыну права займацца адміністраваньнем інтэрнэт-рэсурсаў тэрмінам на 3 гады. Пра гэта паведамляе «ОВД-Инфо» са спасылкай на адваката Ўладзіміра Біліенку.
Юрыст паведаміў, што ў справе зьявіўся новы адвакат, які пагадзіўся з судом, што Маскалёў вінаваты, але спрабуе зьмяніць прысуд на больш мяккі.
Пры гэтым месцазнаходжаньне самога Маскалёва да гэтага часу невядомае. У канцы сакавіка яго затрымалі ў Беларусі празь дзень пасьля вынясеньня яму прысуду. Ён знаходзіўся ў СІЗА Жодзіна. 12 красавіка СМІ пісалі, што яго ўжо экстрадавалі ў Расею, аднак дакумэнтальных пацьверджаньняў яго экстрадыцыі ў Расею няма. Улады Беларусі і Расеі на запыты адвакатаў не адказваюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 40 грамадзкіх ініцыятыў заклікалі не дапусьціць выдачы зь Беларусі расейца Маскалёва, асуджанага за «дыскрэдытацыю арміі»Увагу сілавікоў сям’я Маскалёвых прыцягнула пасьля таго, як у красавіку 2022 году Маша Маскалёва намалявала на занятках жанчыну, якая стаяла ля сьцяга Ўкраіны і загароджвала дзіця ад ракет, якія ляцяць з боку Расеі. Дырэктарка школы выклікала паліцыю: на наступны дзень дзяўчынку зьнялі з заняткаў і разам з бацькам Аляксеем Маскалёвым і службай апекі павезьлі ў аддзяленьне.
Паліцыя знайшла ў сацсетках Аляксея камэнтары ў падтрымку Ўкраіны, а таксама карыкатуры на прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Пасьля гэтага на яго спачатку склалі пратакол па артыкуле аб «дыскрэдытацыі» расейскай арміі і аштрафавалі. Затым распачалі супраць яго крымінальную справу аб паўторнай «дыскрэдытацыі» войска. У канцы сьнежня пасьля ператрусу ў кватэры яго затрымалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі мужчыну, якога падазраюць у жаданьні далучыцца да ўкраінскіх войскаў, адправілі на прымусовае лячэньне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На Закарпацьці затрымалі дваіх беларусаў за дыскрэдытацыю ўкраінскага войска і распальваньне антысэмітызму