Беларускія амапаўцы «пераймаюць досьвед» ва ўнівэрсытэце спэцназу ў Чачэніі

Начальнік менскага АМАПу Дзьмітрый Балаба (справа) у Чачні, скрыншот зь відэа на Тэлеграм-канале Рамзана Кадырава

Трэніроўкі беларускіх амапаўцаў прайшлі ў Расейскім унівэрсытэце спэцназу ў Чачэніі, паведаміў у сваім Тэлеграм-канале чачэнскі кіраўнік Рамзан Кадыраў. Паводле яго, узаемадзеяньне паміж Расеяй і Беларусьсю «выходзіць на новы ўзровень».

«Выказваю шчырыя словы падзякі Прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку за ўсё, што ён робіць для ўмацаваньня ўзаемаадносін паміж РФ І РБ!», — напісаў Кадыраў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі «Магатэкс» па даручэньні Кадырыва будзе шыць у Чачэніі форму для расейскіх вайскоўцаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ад патрульнага ў Маладэчне часоў Карпенкі да камандзіра АМАПу пры Лукашэнку. Як складвалася кар’ера Дзьмітрыя Балабы