Навіны палітвязьняў: Музыкі гурту Irdorath Уладзімер і Надзея Калачы выйшлі на волю

Музыкі гурту Irdorath на шэсьці ў Менску, 2020

Праваабарончы цэнтар «Вясна» афіцыйна прызнаў палітзьняволенымі ў Беларусі 1500 чалавек. Аднак іншыя ініцыятывы дапамогі палітвязьням паведамляюць, што перасьледаваных у палітычна матываваных справах значна больш.

Музыкі гурту Irdorath Уладзімер і Надзея Калачы выйшлі на волю


Надзею і Ўладзімера затрымалі 2 жніўня 2021 года на лецішчы пад Менскам падчас сьвяткаваньня дня народзінаў Надзеі разам зь іншымі музыкамі і гасьцямі сьвята. У сьнежні 2021 году Надзею і Ўладзімера асудзілі на 2 гады калёніі. Іх абвінавацілі ў актыўным удзеле ў дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі (арт. 342 КК).

21 красавіка муж і жонка выйшлі з калёній, цалкам адбыўшы тэрміны. Яны знаходзіліся за кратамі 1 год 8 месяцаў і 19 дзён.
Акрамя іх, у зьняволеньні былі апынуліся музыкі Юлія Марчанка, Пятро Марчанка і Антон Шніп, якія таксама ўжо адбылі тэрміны і выйшлі на волю.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каханьне за кратамі. Як у Беларусі прызнаюць палітзьняволенымі цэлыя сем’і
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: музыкі Irdorath выйшлі на волю