21 красавіка праваабарончая супольнасьць Беларусі прызнала палітвязьнямі яшчэ 11 чалавек.
Сярод новых прызнаных палітвязьнямі ў Беларусі:
- Аляксандар Тарасенка,
- Віктар Ламека,
- Аляксандар Дзюба,
- Раман Арцёменка,
- Аляксандар Тучкоў,
- Вольга Алянюк,
- Ігар Сьвірыда,
- Андрэй Пуканаў,
- Тамара Каравай,
- Дзьмітры Жыдко,
- Іван Мілюкоў.
Агульная колькасьць прызнаных палітзьняволеных у Беларусі дасягнула лічбы ў 1500 чалавек. Такую лічбу дае Праваабарончы цэнтар «Вясна». Іншыя праваабарончыя ініцыятывы заяўляюць, што палітвязьняў нашмат больш.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: правабаронцы паведамілі пра катаваньні Вадзіма Гурмана ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навіны палітвязьняў: Дзянісу Івашыну даходзяць толькі заказныя лісты