20 красавіка ў Кобрыні сілавікі прыходзілі да сваякоў былога палітзьняволенага Віталя Жука і ягонай жонкі Маргарыты Касабуцкай, якія некалькі месяцаў таму зь дзецьмі пакінулі Беларусь.
Міліцыянтаў зь Берасьця цікавіла кватэра, у якой жыла сям’я былога палітзьняволенага Жука, і маёмасьць у ёй. Яны правялі агляд кватэры і пафатаграфавалі яе.
Віталь расказвае, што супрацоўнікі ведалі ўсе інтэрвію, якія ён даваў пасьля вызваленьня, і пагражалі, што яго пазбавяць грамадзянства. Былы палітвязень тлумачыць такую цікавасьць сілавікоў магчымасьцю пачаць у адносінах да яго спэцвядзеньня ў крымінальнай справе.
Віталя асудзілі на 1,5 года пазбаўленьня волі за камэнтар пра Лукашэнку. Ён цалкам адбыў свой тэрмін, а пасьля вызваленьня разам зь сям'ёй пакінуў Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пасьля вызваленьня я не адчуў сябе свабодным». Гутарка з былым палітвязьнем пра зьдзекі ў калёніі