71-гадовага пэнсіянэра Васіля Дземідовіча судзяць чацьвёрты раз

Васіль Дземідовіч

Асуджанаму на 6,5 года зьняволеньня Васілю Дземідовічу інкрымінуюць арт. 369 КК («Абраза прадстаўніка ўлады») і арт. 391 КК («Абраза судзьдзі»).

Працэс вядзе судзьдзя Аляксандар Мохараў.

Раней Васіля Дземідовіча асудзілі на 6 гадоў калёніі, абвінаваціўшы яго ў абразах прадстаўніка ўлады, судзьдзі, Лукашэнкі і арганізацыі масавых беспарадках. Пазьней Васілю дадалі яшчэ паўгода зьняволеньня ў новай справе. 23 сакавіка ў судзе Драгічынскага раёну над ім адбыўся трэці суд, але вынік невядомы.

У канцы чэрвеня КДБ унёс Васіля ў «тэрарыстычны сьпіс». Праз гэта яму нельга рабіць грашовыя пераводы, а падтрымліваць Васіля няма каму, адзначаюць праваабаронцы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 14 лютага: 9 гадоў калёніі адміністратару чату «Жыве Лунінец!», новы вырак пэнсіянэру-«тэрарысту»