Старэйшыну пратэстанцкай царквы «Новая зямля» Андрэя Мамойку і яго жонку Веру асудзілі на «хатнюю хімію»

Андрэй Мамойка з жонкай Верай

Палітзьняволеных Андрэя і Веру Мамойкаў затрымалі 1 лютага ў Менску. Супраць іх завялі крымінальную справу за ўдзел у пратэстах (арт. 342 КК).

Андрэя і Веру Мамойкаў затрымалі 1 лютага ў Менску. Супраць іх завялі крымінальную справу паводле артыкулу 342 КК за ўдзел у акцыях пратэсту. Сілавікі нібыта знайшлі іх фатаздымак на дарозе падчас пратэстаў 2020 году.

Іх справу 20 красавіка разглядалі ў судзе Цэнтральнага раёну Менску. Як паведамляе «Вясна», судзьдзя Вікторыя Шабуня прызначыла Андрэю і Веры па 2,5 года «хатняй хіміі». Сужэнцаў вызвалілі ў залі суду пасьля абвяшчэньня прысуду.

Хто такія Андрэй і Вера Мамойкі

Андрэй і Вера Мамойкі зьяўляюцца вядомымі музыкамі, яны ўзялі ўдзел у запісе некалькіх альбомаў хрысьціянскай музыкі.

Апошнім часам Андрэй Мамойка працаваў распрацоўнікам у адной з ІТ-кампаній у Беларусі.

Андрэя і Веру абвінавацілі артыкулу 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».

Да суду яны знаходзіліся ў СІЗА-1 на вуліцы Валадарскага ў Менску.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Арыштавалі старэйшыну баптысцкай царквы «Новая Зямля» Андрэя Мамойку і ягоную жонку Веру