Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштавалі старэйшыну баптысцкай царквы «Новая Зямля» Андрэя Мамойку і ягоную жонку Веру


Андрэй і Вера Мамойкі
Андрэй і Вера Мамойкі

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал ініцыятывы «Хрысьціянская візія: не вайне».

Паводле праваабаронцаў «Вясны», прычынай для арышту, верагодна, сталі апублікаваныя фатаздымкі з пратэстаў 2020 году. На Мамойкаў завялі крымінальную справу паводле артыкула 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».

Сям’ю зьмясьцілі пад варту ў ІЧУ МУС на вуліцы Акрэсьціна ў Менску. Андрэй і Вера таксама вядомыя музыкі, яны бралі ўдзел у запісе некалькіх альбомаў хрысьціянскай музыкі. Апошнім часам Андрэй Мамойка працаваў распрацоўнікам у адной з ІТ-кампаній у Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG