На думку губэрнатара, будынак вайсковага камісарыяту атакавалі «Узброеныя сілы Ўкраіны з дапамогай бесьпілётніка».
«Пацярпелых няма, у будынку часткова выбіта шкло. На месцы працуюць апэратыўныя службы», — дадаў Аляксандар Багамаз.
Украіна афіцыйна не камэнтавала гэтай заявы расейскага чыноўніка.
Горад Навазыбкаў знаходзіцца прыкладна за 20 кілямэтрах ад мяжы зь Беларусьсю.
21 сакавіка бесьпілётнік атакаваў тэрыторыю нафтаперапамповачнай станцыі «Навазыбкаў», якая належыць «Транснафце», пацярпелых не было, паведамлялі мясцовыя ўлады. Станцыя «Навазыбкаў» уваходзіць у комплекс нафтаправода «Дружба». У апошні час на станцыі «Навазыбкаў» неаднойчы знаходзілі выбуховыя прылады, якія, як мяркуецца, скідаюць бесьпілётнікі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея заявіла, што за 200 км ад Масквы ўзарваўся ўкраінскі бесьпілётнік з выбухоўкай ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады анэксаванага Крыму заявілі пра зьбітую ракету ў небе над Феадосіяй ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі заявілі пра «ўкраінскіх дывэрсантаў» у Бранскай вобласьці. У Кіеве кажуць, што магчымыя правакацыі