Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады анэксаванага Крыму заявілі пра зьбітую ракету ў небе над Феадосіяй


Ілюстрацыйнае фота. Феадосія, люты 2023 году
Ілюстрацыйнае фота. Феадосія, люты 2023 году

Сыстэма супрацьпаветранай абароны зьбіла ракету над Феадосіяй у анэксаваным расейскімі ўладамі Крыме. Пра гэта паведаміў прызначаны Расеяй «кіраўнік» анэксаванага паўвострава Сяргей Аксёнаў.

Мясцовыя тэлеграм-каналы напісалі пра два выбухі, якія чулі жыхары.

Па словах дарадцы Аксёнава Алега Кручкова, «абломкі зьбітай СПА ўкраінскай ракеты ўпалі ў адным з населеных пунктаў Крыму». Разбурэньняў і пацярпелых, як ён сьцьвярджае, няма.

Карэспандэнт «Крым.Реалии» таксама паведаміў пра гук выбуху ў Сэвастопалі. Прызначаны расейскімі ўладамі «кіраўнік» горада Міхаіл Разважаеў напісаў, што ў рэгіёне «ідзе вучэбная страляніна».

Кіеў паведамленьні аб абстрэлах паўвострава не камэнтаваў.

  • У анэксаваным Крыме амаль штодня чуваць гукі выбухаў. Расейскія ўлады тлумачаць гэта стралянінай па «ўкраінскіх бесьпілётніках» і «працай СПА».
  • Так, 20 сакавіка ў Джанкоі ў анэксаваным Крыме раздаўся шэраг магутных выбухаў. Па інфармацыі мясцовых тэлеграм-каналаў, выбухі раздаваліся ў раёне ваеннага аэрадрома, адна з вэрсій — што горад атакавалі ўкраінскія бесьпілётнікі. Мясцовыя «ўлады» заяўлялі аб працы СПА. Тэлеграм-канал ASTRA высьветліў, што выбухамі пашкодзіла лакяматыўнае дэпо, будынак аховы вакзала, таварна-матэрыяльны і паліўны склады. У выніку атакі ўзьніклі перабоі ў электрасетцы дэпо.
  • 29 сакавіка ў пасёлку Гвардзейскае ў анэксаваным Крыме адбыўся выбух. Ад выбуху дрыжалі вокны ў дамах. Кіраўнік расейскай акупацыйнай адміністрацыі анэксаванага паўвострава Сяргей Аксёнаў тады заявіў, што быў зьбіты бесьпілётнік, ён упаў у поле. Ахвяраў і разбурэньняў не было.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG