Раённая газэта «Браславская звезда» паведаміла, што ў Браслаўскім раёне больш за 2,5 тысячы чалавек уключаныя ў базу дадзеных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы.
Паводле перапісу насельніцтва 2019 году ў Браслаўскім раёне пражывала 24 679 чалавек. Гэтая лічба ўключае ў сябе дзяцей і пэнсіянэраў, таму адносна працаздольнага насельніцтва доля тых, каго ўлада лічыць «дармаедамі», яшчэ большая.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новы падатак на «дармаедаў»? Падатковай плянуюць дазволіць правяраць памер «падораных сродкаў»