Дэпартамэнт камунальнай уласнасьці Адэскай гарадзкой рады зьвярнуўся ў суд, каб выселіць Нацыянальна-культурнае аб’яднаньне грамадзян «Беларусь» з арандаванага памяшканьня ў гістарычным будынку па вуліцы Садовай.
Фармальнай прычынай звароту ў суд стала нясплата арэнды. Арганізацыя беларускай дыяспары, якая падтрымлівала ўладу Беларусі, мае сплаціць амаль 80 тысяч грыўняў за арэнду (амаль 2,2 тысячы даляраў у эквіваленце паводле афіцыйнага курсу Нацыянальнага банку Ўкраіны. — РС).
Грамадзкую беларускую арганізацыю, якая зарэгістравана ў 2000 годзе, ачольвае Людміла Жаданава. Яна пэўны час кіравала Малінаўскай раённай адміністрацыяй у Адэсе, а ў 2015–2016 гадах узначальвала Прыморскую раённую адміністрацыю Адэсы. Была сябрам руху Віктара Юшчанкі «Народны саюз „Наша Ўкраіна“».
У арганізацыі налічвалася да 200 сяброў, сярод іх супрацоўнік Адэскага сэлекцыйнага інстытуту Адольф Стэльмах, які нарадзіўся ў Валожынскім раёне Менскай вобласьці, а таксама работнік Адэскай нацыянальнай акадэміі сувязі Алег Пунчанка, які нарадзіўся ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласьці.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўніца беларускай суполкі Мікалаева загінула. Яе цела знайшлі пад заваламі падарванай абласной адміністрацыіУ верасьні 2020 году, калі каля амбасады Беларусі ў Кіеве працягваліся акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў, надзвычайны і паўнамоцны пасол Беларусі ва Ўкраіне Ігар Сокал наведваў Адэсу, сустракаўся з актывістамі Нацыянальна-культурнага аб’яднаньня грамадзян «Беларусь», у тым ліку і Людмілай Жаданавай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ганаровы консул Беларусі ў Львове звольніўся на знак пратэсту супраць беларускага ўдзелу ў агрэсіі РасеіПраз два тыдні пасьля пачатку расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну, якое падтрымала кіраўніцтва Беларусі, супрацоўнікі беларускага пасольства на чале з Ігарам Сокалам пакінулі ўкраінскую тэрыторыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Палымянае прывітаньне і 30 срэбранікаў». Кіеў апублікаваў запіс ад’езду амбасадара Беларусі з Украіны