Бразыльскі лідэр паведаміў, што размаўляў з прэзыдэнтамі Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў і Кітая аб стварэньні групы краін, падобных да G20 з разьвітымі эканомікамі, каб пасярэднічаць у вайне Расеі супраць Украіны.
Financial Times напісала, што бразыльскі лідэр імкнецца аднавіць дыпляматычны ўплыў Бразыліі пасьля адноснай ізаляцыі папярэдняга ўрада Жаіра Балсанару, але супраціўляецца ісьці насустрач заходнім краінам, якія пасылаюць зброю ва Ўкраіну.
Летась у інтэрвію часопісу Time бразыльскі палітык заявіў, што Зяленскі «нясе такую ж адказнасьць за вайну, як і Пуцін». Ён неаднаразова крытыкаваў заходнія краіны за пастаўкі зброі Ўкраіне і публічную падтрымку Зяленскага, сьцьвярджаючы, што гэта «заахвочвае вайну». У пачатку красавіка да Сілва прапанаваў Украіне для спыненьня вайны аддаць Расеі Крым.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Бразыліі дзейны прэзыдэнт прайграў выбары былому кіраўніку дзяржавы