Кіраўнік украінскага абароннага ведамства падкрэсьліў, што яму было вельмі складана пагадзіцца на прапанову прэзыдэнта Ўкраіны Уладзіміра Зяленскага адправіцца на тую сустрэчу:
— Я думаю, што найгоршым днём ці самым цяжкім рашэньнем было быць у складзе ўкраінскай дэлегацыі, якая адправілася ў Беларусь пасьля першых чатырох дзён вайны. Мэта заключалася ў стварэньні гуманітарных калідораў для выратаваньня жыцьцяў мірных жыхароў. Было вельмі цяжка сказаць «так» прэзыдэнту, калі ён папрасіў мяне, таму што я адчуваў глыбокую нянавісьць да расейцаў. І, як перагаворшчык, я ведаю, што гэта эмоцыя, якая не прыносіць карысьці. Гэта было жахліва — паціснуць руку ворагу. (...) Былі чатыры сустрэчы: тры ў Беларусі і адна ў Турэччыне. Скажу вам, што ў першых трох мы зусім не адчувалі сябе ў бясьпецы і нават сумняваліся, што вернемся дадому, — расказаў Рэзьнікаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украінскі міністар абароны расказаў, як кіраўнік Мінабароны Беларусі Хрэнін прапаноўваў Украіне капітуляваць ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Перамовы паміж Украінай і Расеяй пачаліся ў рэзыдэнцыі Лукашэнкі. ВІДЭА