Сайт «Нашай нівы» стаў аб’ектам чарговай DDoS-атакі, — рэдакцыя

Ілюстрацыйнае фота

Сайт NashaNiva.com стаў аб’ектам чарговай DDoS-атакі, паведамляе тэлеграм-канал «Нашай нівы».

Выданьне перапрашае за магчымыя перабоі з доступам.

Улады Беларусі шырока практыкуюць абмежаваньні распаўсюду навін і інфармацыі ў сеціве. Ужываюцца ў тым ліку так званыя DDoS-атакі, калі штучна створаны шквал запытаў блякуе работу сэрвэра. Падобныя атакі часта выкарыстоўваюцца супраць сайтаў незалежных выданьняў у Беларусі.