Пра гэта, як піша Zerkalo. io, расказала першая намесьніца старшыні камітэту па адукацыі Менгарвыканкаму Людміла Барысенка на «Радыё-Мінск».
«Уступіў у сілу Закон „Аб ліцэнзаваньні“. Гэтую працэдуру прайшлі ўсе дзяржаўныя сады, школы, гімназіі. І было заяўлена 12 устаноў прыватнай формы ўласнасьці. Але, на жаль, выканаць даліцэнзійныя патрабаваньні ўдалося толькі тром з іх. І яны атрымалі ліцэнзіі», — сказала Барысенка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску судзяць паэта і выкладчыка школы «Смарт Скул» Дзьмітрыя ЮртаеваПаводле яе слоў, адна з прыватных школ «нават прайшла плянавую акрэдытацыю». Якая менавіта — невядома, але можна выказаць здагадку, што гаворка ідзе аб Менскай міжнароднай гімназіі, у якой вучыўся Мікалай Лукашэнка і іншыя дзеці сям’і Лукашэнкі.
«Мы з дадзенымі ўстановамі ў цесным узаемадзеяньні. Можна казаць аб тым, што ў іх даецца якасная адукацыя. Тую сытуацыю, якая склалася летась, можна ахарактарызаваць так: гэта жаданьне жыць па ўласных правілах, калі камэрцыйным установам адукацыі дазвалялася тое, чаго не маглі дазволіць дзяржаўныя. Сёньня праца першых прыведзена ў адпаведнасьць з заканадаўствам», — заявіла чыноўніца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Школу закрылі, пракуратура патрабуе сьпісы вучняў». Як рэжым Лукашэнкі зьнішчае прыватную сярэднюю адукацыю- Да пачатку кастрычніка 2022 году большасьць недзяржаўных школ у Беларусі прыпынілі працу. Праблемы ў іх узьніклі яшчэ да пачатку навучальнага году — ня ўсе прыватныя ўстановы змаглі атрымаць сэртыфікаты гатоўнасьці. На 16 верасьня ў сьпісе былі толькі 14 школ з 35.
- 15 верасьня стала вядома, што ўзьніклі прэтэнзіі да прыватнай школы «Смарт скул»: там вучань стрэліў з пнэўматыкі ў твар сваёй аднаклясьніцы. Пасьля гэтага Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў праверыць усе прыватныя школы.
- На дырэктара школы Натальлю Базанаву распачалі крымінальную справу па ч. 2 арт. 424 КК (Злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі).
- 22 верасьня стала вядома, што затрыманы дзіцячы паэт і празаік Дзьмітры Юртаеў, які выкладаў у «Смарт скул». Мужчына нібыта пакідаў абразьлівыя камэнтары на адрас сілавікоў, хадзіў на несанкцыянаваныя мерапрыемствы. 14 красавіка 2023 году над ім пачаўся суд.