Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску судзяць паэта і выкладчыка школы «Смарт Скул» Дзьмітрыя Юртаева


Дзьмітры Юртаеў, архіўнае фота
Дзьмітры Юртаеў, архіўнае фота

Дзьмітрыя Юртаева вінавацяць у абразе Аляксандра Лукашэнкі і распальваньні сацыяльнай варожасьці.

Менскі гарадзкі суд 14 красавіка пачынае разгляд крымінальнай справы паэта і выкладчыка прыватнай школы «Смарт Скул» Дзьмітрыя Юртаева. Справу разглядае судзьдзя Анжэла Касьцюкевіч, паведамляе «Вясна».

Юртаева вінавацяць па друх артыкулах Крымінальнага кодэксу: ч. 1 арт. 368 ( абраза прэзыдэнта ) і ч. 1 арт. 130( распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці).

Палітзьняволенага Дзьмітрыя Юртаева 21 верасьня 2023 году затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа. Выкладчыка прымусілі на камэру чытаць уласныя вершы і апраўдвацца, нібыта ён у жніўні 2020 году хадзіў на акцыі пратэсту, пісаў допісы ў Facebook і «УКантакце».

Перад гэтым Дзьмітрыя двойчы арыштоўвалі ў адміністрацыйных справах. За некалькі дзён да заканчэньня чарговага тэрміну супраць яго завялі крымінальную справу.

Таксама ў праўладных тэлеграм-каналах зьявіліся скрыншоты зь яго сацыяльных сетак з крытыкай дзеяньняў уладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG