Міністар замежных спраў Кітая Цінь Ган заявіў 14 красавіка, што Пэкін ня будзе прадаваць зброю бакам канфлікту ва Ўкраіне і будзе рэгуляваць экспарт тавараў двайнога прызначэньня, паведамляе TIME
Ган адрэагаваў на занепакоенасьць ЗША і іншых краін наконт таго, што Кітай, магчыма, разглядае магчымасьць аказаньня вайсковай дапамогі Расеі, якую Пэкін падтрымлівае ў палітычным і рытарычным пляне, афіцыйна заяўляючы аб сваім нэўтралітэце:
«Што да экспарту вайсковай прадукцыі, Кітай прытрымліваецца асьцярожнага і адказнага падыходу», — заявіў Цінь Ган на сумеснай прэс-канфэрэнцыі зь міністрам замежных спраў Нямеччыны Анналенай Бэрбак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасол Кітаю ў Эўразьвязе заявіў, што заявы аб «бязьмежным сяброўстве» КНР з Расеяй — толькі рыторыка«Кітай ня будзе пастаўляць зброю бакам канфлікту і таксама будзе кіраваць і кантраляваць экспарт тавараў двайнога прызначэньня ў адпаведнасьці з законамі і правіламі», — дадаў ён.
Цінь Ган таксама пацьвердзіў гатоўнасьць Кітая садзейнічаць перамовам па мірным урэгуляваньні канфлікту і заявіў, што ўсе бакі павінны заставацца «аб’ектыўнымі і спакойнымі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дырэктар ЦРУ: «Расея рызыкуе стаць эканамічнай калёніяй Кітаю» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША ўсьлед за Францыяй заклікалі Кітай паўплываць на Расею, каб тая спыніла вайну супраць Украіны