Адпаведнае рашэньне прыняла на сваім паседжаньні 12 красавіка Бучанская гарадзкая рада.
Як адзначаецца ў рашэньні Бучанскай гарадзкой рады, на імя Ільлі «Літвіна» перайменавана вуліца Акружная. Яна адміністрацыйна адносіцца да горада Ворзэля, які ўваходзіць у склад Бучанскай гарадзкой тэрытарыяльнай грамады. Гэтая вуліца знаходзіцца на мяжы між Бучай і Ворзэлем.
Адметна, што гарадзкая рада вырашыла ў назьве вуліцы выкарыстаць вайсковы пазыўны беларуса, а не ягонае сапраўднае прозьвішча.
27-гадовы Ільля Хрэнаў, пазыўны «Літвін», зь беларускай роты тэрытарыяльнай абароны батальёну «Азоў», стаў першым беларускім добраахвотнікам, які загінуў пасьля поўнамаштабнага расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. Ільлю паранілі ў баях за Бучу, зрабілі апэрацыю, але гэта не дапамагло. 4 сакавіка 2022 году беларус памёр.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Працаваў праграмістам, нармальна зарабляў». Хто такі беларус Ільля «Літвін», які загінуў за Ўкраіну ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Бучу на ўшанаваньне ахвяр расейскай агрэсіі прыехалі кіраўнікі ўрадаў трох эўрапейскіх краін і прэзыдэнтка Малдовы