Дата дня
Штогод 13 красавіка адзначаецца Ўсясьветны дзень рок-н-ролу. Аднак падзея, якая дала нагоду для гэтага сьвята, адбылася на дзень раней. Менавіта 12 красавіка 1954 году Біл Гэйлі запісаў песьню «Rock Around the Clock», якая паклала пачатак новаму музычнаму стылю.
Таксама ў гэты дзень
1943 — прагучала паведамленьне бэрлінскага радыё пра знойдзеныя ў Катынскім лесе масавыя пахаваньні польскіх афіцэраў.
1963 — у Менску адкрытая канцэртная заля Белдзяржфілярмоніі з арганам.
1981 — Янку Брылю далі званьне народнага пісьменьніка.
1991 — утвораныя Менска-Магілёўская архідыяцэзія і Горадзенская дыяцэзія.
1992 — ініцыятыўная група перадала ў Цэнтральную выбарчую камісію 446 061 подпіс за рэфэрэндум аб датэрміновых выбарах Вярхоўнага Савету Беларусі. Але кіраўніцтва Вярхоўнага Савету адмовілася ўрэшце праводзіць рэфэрэндум.
2010 — часовы ўрад Кіргізстану пазбавіў Курманбека Бакіева недатыкальнасьці.
2011 — Аляксандар Лукашэнка заявіў, што тэракт у менскім мэтро раскрыты за суткі, падазраваных выканаўцаў Уладзіслава Канавалава і Дзьмітрыя Кавалёва затрымалі. У Менску, але не ва ўсёй Беларусі, была абвешчаная жалоба па ахвярах.
У гэты дзень нарадзіліся
1743 — Томас Джэфэрсан, трэці прэзыдэнт ЗША (1801–1809). Джэфэрсан быў адным з айцоў-заснавальнікаў амэрыканскай дзяржавы і аўтарам Дэклярацыі незалежнасьці ЗША 1776 году.
1871 — Юры Матулевіч, рымска-каталіцкі рэлігійны дзяяч Заходняй Беларусі і Літвы.
1906 — Сэмюэль Бэкет, ірляндзкі драматург, прадстаўнік тэатру абсурду і нобэлеўскі ляўрэат.
У памяці
1695 — Жан дэ Ляфантэн, францускі паэт-баечнік.
2015 — Гюнтэр Грас, нямецкі пісьменьнік.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Скарына, Цётка і Гюнтэр Грас у Вільні