Амэрыканская тэлекампанія NBC паведаміла аб атрыманьні больш як 50 амэрыканскіх дакумэнтаў, якія датычаць расейскай вайны ва Ўкраіне, а таксама аб як мінімум двух інцыдэнтах, зьвязаных з нападам бесьпілётнікаў на расейскі самалёт на беларускім аэрадроме ў Мачулішчах і на газакампрэсарную станцыю ў Падмаскоўі.
Выданьне падкрэсьліла, што «ўкраінскія агенты праводзілі атакі зь бесьпілётнікаў у Беларусі і Расеі, насуперак жаданьням ЗША і Захаду».
Паводле выданьня, якое спасылаецца на зьлітыя дакумэнты, супрацоўнікі Службы бясьпекі Ўкраіны нібыта прызналі, што іхныя агенты ў Беларусі «не падпарадкаваліся загадам і напалі на расейскі самалёт назіраньня на беларускім аэрадроме 26 лютага».
Аналягічны інцыдэнт адбыўся праз два дні ў Расеі з ударам бесьпілётніка па газакампрэсарнай станцыі ў Падмаскоўі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: CNN паведаміла, што Кіеў зьмяніў ваенныя пляны праз выцек дакумэнтаў Пэнтагону. У Кіеве адказаліСакрэтныя амэрыканскія дакумэнты, якія датычацца ўкраінскага контранаступу, паставак зброі, колькасьці войскаў, а таксама Блізкага Ўсходу і Кітая, зьявіліся ў сеціве ў сакавіку.
Ананімныя чыноўнікі Пэнтагону прызналіся прэсе, што дакумэнты могуць быць сапраўднымі. У выніку Кіеў нібыта вымушаны быў зьмяніць некаторыя свае ваенныя пляны з прычыны выцеку сакрэтных амэрыканскіх дакумэнтаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прапаганда расказала пра затрыманьне чалавека, які нібыта арганізаваў трансьляцыю зь лётнішча ў МачулішчахУ частцы дакумэнтаў падрабязна апісваецца падрыхтоўка і рыштунак для новых брыгад, якія Ўкраіна рыхтуе да наступу, у прыватнасьці пералічаны ўсе танкі, бронемашыны і прылады, перададзеныя Ўкраіне заходнімі саюзьнікамі. Пры гэтым адзначаецца, што «тэрміны паставак тэхнікі акажуць уплыў на працэс падрыхтоўкі і гатоўнасьць» брыгад. Ёсьць там і аналіз скарачэньня магчымасьцяў СПА Ўкраіны.
Пэнтагон пачаў праверку гэтага выцеку. Ва Ўкраіне не камэнтуюць датычнасьці сваіх спэцслужбаў да інцыдэнту ў Мачулішчах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хутчэй партызаны, чым украінцы», — экспэрт пра напад дронаў на МачулішчыЛукашэнка 7 сакавіка расказаў пра затрыманьне нібыта «тэрарыста ўкраінскіх спэцслужбаў і ягоных памагатых», якія маюць дачыненьне да спробы дывэрсіі ў дачыненьні да самалёта А-50 на аэрадроме ў Мачулішчах. Пазьней у гэты ж дзень дзяржаўная тэлевізія паказала кадры затрыманьня і допыту галоўнага падазраванага, грамадзяніна Ўкраіны Мікалая Швеца. Мужчына заявіў, што ён з дапамогай двух дронаў падарваў самалёт, працаваў разам з СБУ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларускі бок разглядае нас як патэнцыйных ворагаў». Як у Беларусі затрымліваюць грамадзян Украіны і што ім пагражае