Міжнародны валютны фонд выдаў чарговы прагноз па эканоміцы Беларусі на найбліжэйшыя два гады. У 2023 годзе, на думку аналітыкаў фонду, сытуацыя з валавым унутраным прадуктам (ВУП) будзе лепшая, чым раней чакалася.
Пра гэта паведамляе партал «Зеркало».
У МВФ прагназуюць, што ВУП Беларусі ў 2023 годзе павялічыцца на 0,7%. Раней аналітыкі Фонду чакалі, што рост па выніках гэтага году складзе 0,2%.
На 2024 год у МВФ чакаюць, што эканоміка Беларусі вырасьце на 1,2%.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сусьветны банк: Рост ВУП Беларусі складзе 0,6%, хаця сярэднетэрміновыя пэрспэктывы застаюцца змрочныміРаней у красавіку чарговы прагноз па сытуацыі ў эканоміцы Беларусі выдаў таксама Сусьветны банк. У банку лічаць, што беларускі ВУП сёлета вырасьце на 0,6%. Раней Сусьветны банк прагназаваў падзеньне беларускай эканомікі сёлета на 2,3%.