Паводле службы, у паўцьвёрдым вэнджаным сыры Тураўскага малочнага камбінату 26,3% малочнага тлушчу было замешчана ялавічным, у мяккім сьметанковым сыры — 29,1%, а ў паўцьвёрдым сыры магілёўскага прадпрыемства «Бабушкина крынка» гэты паказчык склаў 30%.
«Россельхознадзор» зазначыў, што ўся прадукцыя «суправаджалася дэклярацыямі аб адпаведнасьці і вэтэрынарнымі суправаджальнымі дакумэнтамі, выдадзенымі кампэтэнтным органам Беларусі».
Ведамства зьвярнулася ў дэпартамэнт вэтэрынарнага і харчовага нагляду Мінсельгасхарчу Беларусі з просьбай «спыніць з 12 красавіка сэртыфікацыю прадукцыі названых прадпрыемстваў на адрас расейскіх атрымальнікаў», а таксама «правесьці вычарпальнае расьсьледаваньне па выяўленьні прычын здарэньня».
У расейска-беларускіх эканамічных адносінах неаднаразова здараюцца гандлёвыя канфлікты, якія атрымалі назву «малочная вайна». Расейскія кантрольныя органы не прапускаюць у Расею шэраг малочных тавараў і патрабуюць у беларускага боку дадатковую дакумэнтацыю. Найбольш актыўная фаза «малочнай вайны» адбывалася напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадукцыя 60 беларускіх прадпрыемстваў знаходзіцца пад забаронай у Расеі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея забараніла пастаўкі з магілёўскай «Бабушкінай крынкі» і Полацкага малочнага камбінату ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У беларускіх крамах выявілі расейскія сыркі і марозіва з кішэчнай палачкай