У судзе Фрунзэнскага раёну Менску 30 сакавіка асудзілі палітзьняволенага Яўгена Фіцава паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх») Крымінальнага кодэксу. Судзьдзя Юлія Крэпская прызначыла Яўгену 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатнюю хімію»).
Згодна зь інфармацыяй праўладных тэлеграм-каналаў, хлопца затрымалі за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрыманай у Круглым дзяўчыне адмовілі ў лекаваньні — у яе абвастрыліся хранічныя захворваньніНавукоўца Ігара Бортніка арыштавалі яшчэ на 13 сутак
Супрацоўніка Полацкага гісторыка-культурнага музэя-запаведніка, кандыдата філязофскіх навук Ігара Бортніка арыштавалі яшчэ на 13 сутак. Прысуд зьвязаны з публікацыямі ў сацыяльных сетках у 2019 годзе, паведамляе BPN. У маці Бортніка чарговы раз не прынялі перадачу.
8 красавіка Бортніка ня выпусьцілі пасьля 10 сутак арышту, які ён адбыў за нібыта «распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая зьмяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці».