У Горадзенскім абласным судзе 5 красавіка вынесьлі прысуд былому мытніку Мікалаю Куляшову, двойчы палітзьняволенай Аніце Бакуновіч і студэнту Ягору Курзіну.
Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны», іх абвінавацілі ў «замаху на незаконнае перасячэньне мяжы», «удзеле ў „экстрэмісцкім фармаваньні“» — арганізацыі «Дапамога», а таксама паводле шэрагу іншых артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
Судзьдзя Віктар Сянько прызначыў Мікалаю Куляшову пяць гадоў калёніі, Аніце Бакуновіч — тры з паловай гады зьняволеньня, Ягору Курзіну — тры гады калёніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні пачаўся суд за спробу эвакуавацца зь Беларусі