Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горадні пачаўся суд за спробу эвакуавацца зь Беларусі


Падсудныя Мікалай Куляшоў, Аніта Бакуновіч, Ягор Курзін. Каляж
Падсудныя Мікалай Куляшоў, Аніта Бакуновіч, Ягор Курзін. Каляж

Беларусаў затрымалі пры спробе нелегальна перасячы мяжу зь Літвой, цяпер іх абвінавачваюць паводле некалькіх крымінальных артыкулаў.

У Горадзенскім абласным судзе 13 сакавіка пачаўся працэс у справе Мікалая Куляшова, Аніты Бакуновіч і Ягора Курзіна, якіх затрымалі ў верасьні мінулага году пры спробе нелегальна перасячы мяжу зь Літвой, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».

Аніта Бакуновіч была ў чэрвені 2022 году асуджаная на два гады «хатняй хіміі». У верасьні летась яна паспрабавала ўцячы зь Беларусі. Яе затрымалі пры спробе перайсьці мяжу. Цяпер ёй выставілі абвінавачаньні паводле артыкулаў за ўдзел у экстрэмісцкім фармаваньні і замах на незаконнае перасячэньне мяжы.

Другі абвінавачаны Мікалай Куляшоў абвінавачваецца па артыкуле за наўмыснае незаконнае перасячэньне, зробленае арганізаванай групай, замах на зьдзяйсненьне такой дзеі, удзел у экстрэмісцкім фармаваньні, крадзяжы асабістых дакумэнтаў і замаху на падробку дакумэнтаў. Як вынікала зь фільма, паказанага па дзяржаўнай тэлевізіі, летась Куляшоў нібыта супрацоўнічаў зь літоўскай арганізацыяй «Дапамога», якая займаецца дапамогай палітычным уцекачам.

Куляшову і Бакуновіча прызналі палітвязьнямі.

Яшчэ адзін фігурант Ягор Курзін. Яму выставілі абвінавачаньне ў замаху на незаконнае перасячэньне мяжы і ўхіленьні ад мерапрыемстваў прызыву на вайсковую службу. У фільме дзяржТВ ён расказваў, што нібыта выдумаў гісторыю пра палітычны перасьлед, каб не ісьці ў войска пасьля адлічэньня з БДУІР.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG