Як паведамляюць праваабаронцы «Вясны», спачатку яе ўтрымлівалі ў мясцовым ізалятары часовага ўтрыманьня ў жорсткіх умовах: у камэры было халодна, даводзілася спаць на дошках, а накрывацца было забаронена нават сваім адзеньнем. Праз гэта ў Аліны Горавай абвастрыліся хранічныя захворваньні нырак і жаночых органаў.
Увечары 30 сакавіка Аліне стала дрэнна, таму ёй выклікалі хуткую дапамогу. Сілавікі не дазволілі шпіталізаваць затрыманую, бо нібыта ў СІЗА, куды яе павінны былі перавесьці, ёсьць дзённы стацыянар.
У магілёўскай турме Аліне ў мэдыцынскай дапамозе адмовілі, нягледзячы нават на дрэнныя аналізы: турэмны лекар адмовіўся лячыць яе антыбіётыкамі і шпіталізаваць.
На 10 дзень стан Аліна стаў яшчэ горшым, болі ўзмацніліся, запаленьне прагрэсуе, на лекаваньне надзеі няма, распавядае dissident.by.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 1 красавіка: затрыманьні ў Дзяржынску; ператрус у сваякоў экс-«каліноўца»; наступствы зачысткі ў КруглымАліну Гораву затрымалі 27 сакавіка падчас «аблавы» ў Круглым за ўдзел у мірных акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Увечары 27 сакавіка яна пайшла ў Сьледчы камітэт для дачы паказаньняў у якасьці сьведкі па крымінальнай справе аб удзеле ў мірных акцыях пратэсту і на волю ўжо ня выйшла.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пухліна ў мозгу, баліць адзіная нырка, гнояцца дзясны. Каму з палітвязьняў пільна патрэбная мэдычная дапамога ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Зь вітамінаў — адзін нясьпелы яблык за лета». Былыя турэмны лекар і палітвязень пра хваробы і мэдыцыну за кратамі