Супрацоўніка Полацкага гісторыка-культурнага музэя-запаведніка Ігара Бортніка не выпусьцілі пасьля 10 дзён арышту
Пра гэта 8 красавіка паведаміла BPN крыніца.
«У Наваполацкі гарадзкі аддзел міліцыі прыйшла маці Ігара, таму што ў яго ў 8.35 раніцы 8 красавіка завяршаўся тэрмін арышту, — удакладніла крыніца. — Яе пратрымалі ў міліцыі гадзіну, пасьля чаго сказалі, што «Ігар там застаўся надоўга».
Як стала вядома BPN, перадачы для Бортніка ўвесь гэты час не прымалі. Між тым ён павінен праходзіць «доўгую і складаную рэабілітацыю пасьля ня вельмі ўдалай апэрацыі па лячэньні міжпазваночнай кілы», дадала крыніца.
Паводле наяўнай інфармацыі, ператрус у кватэры Бортніка праводзілі супрацоўнікі ГУБАЗіК МУС, яе разграмілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У полацкіх музэйнікаў прайшлі ператрусы і затрыманьні, — «Наша Ніва»Ігара Бортніка затрымалі на працоўным месцы 29 сакавіка і выводзілі з будынка ў кайданках. Разам зь ім 29 і 30 сакавіка затрымалі больш за 10 жыхароў Полацка і Наваполацка, сярод якіх былы дырэктар музэю, загадчыца навукова-экспазыцыйнага аддзела Тамара Джумантаева і фатографы Ігар Супранёнак і Кірыл Смалякоў (іх арыштавалі на 15 сутак па арт. 19.11 КаАП).
Таксама затрымалі іншыя супрацоўнікаў запаведніка, у прыватнасьці, Аксану Шафран, Аксану Козел, Вольгу Філімонаву, Вікторыю Бабко, Надзею Жасьмер і Алену Ходзікаву. Частку затрыманых вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы даты судоў. Паводле папярэдняй інфармацыі, іх абвінавачваюць у «распаўсюджваньні экстрэмісцкіх матэрыялаў», камэнтарах і лайках у сацсетках і мэсэнджарах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 30 сакавіка: гомельскаму барду прысудзілі 2,5 года калёніі; за данаты затрымалі супрацоўніка ЕРАМСястра Максіма Знака зьехала зь Беларусі пасьля ператрусу і «сутак» мужа-адваката
Сястра палітзьняволенага адваката Максіма Знака Ірына Козікава пакінула Беларусь. Пра гэта яна напісала ў сваім Інстаграме:
«Я магу дыхаць. Толькі зараз магу. Мае даражэнькія сябры, наша сям’я была вымушана зьехаць з краіны. Бачыць сусьвет, мы ніколі не хацелі зьяжджаць. Я заўсёды казала, што адзіная рэч, якая можа прымусіць нас зьехаць — гэта пагроза бясьпецы маёй сямʼі. На жаль, гэта адбылося і пасьля вобшука і 15 содняў майго мужа мы прынялі такое рашэньне. Мы пакінулі вялікую частку звыклага жыцьця — кватэру, лецішча, мае заняткі керамікай, любых сяброў і радных. Але галоўнае, што наша сямʼя разам».
Яна просіць дапамагчы ёй і мужу прапановамі працы (абое — юрысты) і ўладкаваньнем у Польшчы. Мужа Ірыны, адваката Юрыя Козікава, затрымалі падчас аблавы на адвакатаў у сакавіку. Юры абараняў Максіма Знака і былога сьледчага Яўгена Юшкевіча.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Перасьлед адвакатуры ў Беларусі: шасьцёра адвакатаў — палітвязьні, 70 пазбавілі ліцэнзій ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У сьпіс экстрэмістаў трапілі два былыя сьледчыя. Расказваем, хто гэта