У Гомлі затрымалі лідэра музычнага гурту Krumkač

Міліцыя ў Гомлі. Архіўнае фота

Арцём Раманаў знаходзіцца ў РАУС Чыгуначнага раёну Гомля, у чым яго абвінавачваюць — невядома.

Пра затрыманьне сілавікамі гомельскага музыкі, лідэра гурту Krumkač Арцёма Раманава паведаміў валянтэр Ільля Міронаў.

Паводле ягонай інфармацыі, гэта адбылося на працоўным месцы Арцёма, цяпер яго трымаюць у РАУС Чыгуначнага раёну Гомля, у чым абвінавачваюць — невядома. Чакаецца, што заўтра адбудзецца судовае паседжаньне па адміністрацыйным правапарушэньні.

Гомельскі гурт Krumkač быў заснаваны на пачатку 2018 году. У тым жа годзе выйшаў дэбютны альбом Honar i Kroŭ. У лістападзе 2019 году выйшаў другі альбом пад назвай «Kryvijskaja Dyvizija».

«Krumkač» (Крумкач) — беларускі гурт. Свой жанр вызначае як «Kryvian Black Metal» (крыўскі блэк-мэтал). Лірыка гурту накіраваная на абуджэньне ў беларусаў нацыянальнай сьвядомасьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-кандыдату ў прэзыдэнты Дзьмітрыеву прысудзілі 1,5 года калёніі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За пост у сеціве і ўдзел у пратэстах затрымалі намесьніка дырэктара менскага заводу