Нібыта за «дэструктыўную дзейнасьць» затрымалі намесьніка дырэктара менскага заводу, расказалі ў прэсавай службе МУС Беларусі.
На яго зьвярнулі ўвагу падчас маніторынгу сацсетак, пасьля чаго 37-гадовага мужчыну затрымалі:
«Ён разьмясьціў на сваёй старонцы інфармацыю экстрэмісцкага характару, а таксама зьвесткі аб тым, што пералічваў грошы ў арганізацыю, прызнаную экстрэмісцкай», — заявілі ў МУС.
Як сказалі ў МУС, затрыманы нібыта браў удзел у акцыях пратэсту 2020 году, а на яго старонцы ў Facebook былі матэрыялы, якія ўлады лічаць экстрэмісцкімі.
Назву заводу і прозьвішча затрыманага чалавека МУС не назвала.
Пазьней «Наша Ніва» са спасылкай на «Кібэрпартызанаў» напісала, што мова ідзе пра 37-гадовага фінансавага дырэктара менскага гадзіньнікавага заводу, ураджэнца Маладэчна Аляксея Саланенку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Валянтэр Міронаў 12 дзён трымаў галадоўку на знак пратэсту супраць жорсткіх умоваў у ізалятары ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 6 красавіка: дальнабойніку зь Ліды прысудзілі 12 гадоў калёніі за «здраду дзяржаве», у Гомлі затрымалі загадчыка аптэкі