У Гішпаніі затрымалі беларуса, які быў у вышуку Інтэрполу

Гішпанская паліцыя (ілюстрацыйнае фота)

37-гадовага мужчыну, якога арыштавалі ў правінцыі Алікантэ, абвінаваюць у хабарніцтве.

Нацыянальная паліцыя Гішпаніі арыштавала ў правінцыі Алікантэ 37-гадовага беларуса, якога шукалі праз Інтэрпол, у Беларусі яго вінавацяць у хабарніцтве, паведамляюць гішпанскія СМІ. У Беларусі яму ставяць у віну атрыманьне эканамічнай выгады шляхам заключэньня шэрагу кантрактаў з будаўнічымі кампаніямі з выкарыстаньнем дзяржаўных паўнамоцтваў у пэрыяд з 2013-га па 2016 год.

На яго выдалі міжнародны ордэр на арышт з мэтай экстрадыцыі. Гішпанскія праваахоўнікі высьветлілі, што ён пражывае разам з жонкай у горадзе Торэвіеха, устанавілі назіраньне і затрымалі.

Беларусам займаецца Цэнтральны сьледчы суд Нацыянальнай судовай калегіі. Гэты орган адказны за выкананьне працэдур для наступнай экстрадыцыі. На радзіме яму пагражае да 7 гадоў пазбаўленьня волі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Любая краіна можа цалкам законна выдаць беларусаў». Юрыст раіць, куды небясьпечна ехаць і якіх краінаў лепш пазьбягаць
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь выдала Казахстану падазраванага ў масавых беспарадках