Былы прэм’ер-міністар Італіі і лідэр партыі «Наперад, Італія» Сыльвіё Берлюсконі хворы на лейкемію (рак крыві). Аб гэтым піша газета Corriere della Sera, не ўдакладняючы крыніцу.
86-гадовага палітыка шпіталізавалі 5 красавіка ў мілянскую лякарню «Сан-Рафаэле» з падазрэньнем на пнэўманію ўсяго праз тыдзень пасьля апошняй шпіталізацыі.
Паводле выданьня, менавіта тады ў яго ўзялі аналізы. Як паказвае газэта, запаленьне лёгкіх можа быць наступствам агульнай аслабленасьці арганізма, выкліканай лейкеміяй. Вядома, што ён знаходзіцца ў аддзяленьні інтэнсіўнай тэрапіі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Украіна хоча дапытаць Бэрлюсконі пра дэгустацыю віна зь дзяржаўнай калекцыі ў КрымеАфіцыйных заяў аб стане лідэра партыі «Наперад, Італія», якая ўваходзіць у кіроўную кааліцыю, не паступала ні ад мэдыкаў, ні ад партыі, ні ад блізкіх.
Сыльвіё Берлюсконі — мэдыямагнат, мільярдэр, які чатыры разы ўзначальваў італьянскі ўрад і тройчы быў асуджаны на розныя тэрміны, але так і не прасядзеў ніводнага дня ў зьняволеньні.
У 2016 годзе ён быў шпіталізаваны з сардэчнай недастатковасьцю і перанёс апэрацыю на сэрцы. Праз тры гады палітык зноў трапіў у лякарню з колікамі ў нырках. У 2020-м у палітыка выявілі каранавірус і двухбаковую пнэўманію, на наступны год ён зноў захварэў на COVID-19. ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд Мілану рэабілітаваў былога прэм’ер-міністра Італіі Бэрлюсконі, ён зможа балятавацца на выбарах