Урад Літвы ўхваліў ініцыятыву Міністэрства юстыцыі краіны аб прыцягненьні беларускіх уладаў да адказнасьці за незаконны ўвоз мігрантаў, бо, на думку Вільні, гэта робіцца па ўказцы Менску. Пра гэта 5 красавіка паведамляе Мін'юст Літвы.
Беларусі будзе выстаўлены пазоў за невыкананьне палажэньняў Пратакола аб незаконным увозе мігрантаў па сушы, моры і паветры, які дапаўняе Канвэнцыю ААН супраць транснацыянальнай арганізаванай злачыннасьці. Міністэрства юстыцыі ЛІтвы пачне перамовы аб перадачы спрэчкі ў арбітраж ці Міжнародны суд:
«Дыктатары ня маюць імунітэту ад міжнароднага права. Пасьля Пуціна настала чарга рэжыму Лукашэнкі ўзяць на сябе адказнасьць», — заявіла міністар юстыцыі Літвы Эвэліна Дабравольская.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Літве адказалі на пытаньне, што было б, калі б да іх прыехаў ПуцінМэта пазову — кампэнсацыя шкоды літоўскаму боку, якую краіна панесла ад міграцыйнага крызісу.
Па словах міністра ўнутраных спраў Агне Білатайце, Літва робіць вельмі важны і неабходны крок, ініцыюючы ў Міжнародным судзе справу супраць беларускага рэжыму ў сувязі зь міграцыйным крызісам. На яе думку, так Літва ня толькі абароніць свае інтарэсы, але і прыцягне ўвагу міжнароднай супольнасьці да парушэньняў правоў чалавека, учыненых уладамі Беларусі:
«Каб абараніцца ад гібрыднай атакі, арганізаванай рэжымам Лукашэнкі з выкарыстаньнем нелегальных мігрантаў, мы выкарыстоўвалі ўсе магчымыя інструмэнты — ад пабудовы фізычнага барʼера, усталяваньня на мяжы самых сучасных сыстэм маніторынгу, да зьменаў у міграцыйную палітыку Эўразьвязу. Прававы барʼер ня менш важны, чым фізычны», — падкрэсьліла яна.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Захад і Беларусь: як пераасэнсаваць і зьмяніць палітыку. Прапановы сацыёляга АстапеніМіграцыйны крызіс пачаўся на фоне пагаршэньня адносін паміж Беларусьсю і Літвой, Латвіяй і Польшчай вясной 2021 года. Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь больш ня будзе стрымліваць нелегальных мігрантаў у краіны Эўразьвязу, таму што праз санкцыі «у нас на гэта няма ні грошай, ні сіл».
Для барацьбы з плынямі мігрантаў Літва, Латвія і Польшча пабудавалі загароды на мяжы зь Беларусьсю. Таксама Літва, Латвія і Польшча прынялі рашэньне не ўпускаць мігрантаў на сваю тэрыторыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За паўгода Латвія загарадзіла 36-кілямэтровы ўчастак мяжы зь Беларусьсю, гатовы плот расьцягнецца на 173 км ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дарадца прэзыдэнта Літвы пра ядзерную зброю ў Беларусі: Нельга выключаць, што яна можа быць выкарыстаная