Судзьдзя Марына Клімчук прызначыла Кацярыне 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатнюю хімію»).
Кацярыну Броўку абвінавацілі ва ўдзеле ў нядзельных акцыях пратэсту ў Менску ў 2020 годзе. Яна разам са сваім партнэрам далучылася да калёны пратэстоўцаў. У Кацярыны быў з сабою бел-чырвона-белы сьцяг. Яе апазналі па фатаздымках і відэазапісах з пратэстаў. Іх рабіў хлопец Кацярыны на свой мабільны тэлефон. Пасьля файлы захоўваў на ноўтбук, які падчас затрыманьня забралі сілавікі.
На судзе у ролі сьведкі выступіла маці Кацярыны Броўкі. Падсудная прызнала віну.
Кацярына Броўка мае вышэйшую адукацыю, працавала рэдактарам у Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былому журналісту з пулу Лукашэнкі Семчанку далі 3 гады калёніі за «распальваньне варожасьці»