Лукашэнка прыляцеў на перамовы да Пуціна. Гэта іх другая сустрэча з пачатку году, летась яны сустракаліся 10 разоў

Леташняя сустрэча Лукашэнкі і Пуціна ў Маскве, сакавік 2022

Самалёт Аляксандра Лукашэнкі прызямліўся ў Маскве. Лукашэнка будзе ў расейскай сталіцы два дні.

Папярэдні раз Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімір Пуцін сустракаліся сёлета 17 лютага ў Падмаскоўі. У 2022 годзе Лукашэнка сустракаўся з Пуціным дзесяць разоў, зь іх толькі адна сустрэча была ў Менску (19 сьнежня).

5 красавіка чакаюцца перамовы Пуціна і Лукашэнкі. 6 красавіка ў Маскве плянуецца пасяджэньне так званага Вышэйшага дзяржсавету саюзнай дзяржавы. Сярод тэмаў абмеркаваньня — Канцэпцыя бясьпекі саюзнай дзяржавы. Удзел возьмуць і Пуцін, і Лукашэнка.

У Інстытуце вывучэньня вайны мяркуюць, што ў часе візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву Крэмль будзе спрабаваць «прымусіць Беларусь да далейшай інтэграцыі ў Саюзную дзяржаву».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Інстытуце вывучэньня вайны ацанілі мэты візыту Лукашэнкі ў Маскву і пэрспэктывы разьмяшчэньня ў Беларусі ядзернай зброі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Раней Лукашэнка гандляваў пацалункамі, цяпер — сувэрэнітэтам», — фінскі экспэрт Аркадзь Мошэс