Хроніка перасьледу 4 красавіка: затрымалі дацэнтку БДУ і студэнтаў першага курсу БарДУ

Затрыманьне сілавікамі, архіўнае фота

У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі, у тым ліку ў акадэмічным асяродзьдзі.

Затрымалі кандыдатку навук, дацэнтку БДУ Аксану Ўлановіч

Як вынікае зь відэа сілавікоў, жанчыне закідаюць сувязь з чат-ботам каналу «Беларусь галаўнога мозгу».

Ян Рудзік, адзін з былых рэдактараў «Беларусі галаўнога мозгу», мяркуе, што гэта частка архіву чат-боту, якую сілавікі здабылі праз Рамана Пратасевіча, піша «Наша Ніва».

У Баранавічах затрымлівалі студэнтаў

У Баранавіцкі дзяржаўны ўнівэрсытэт, паводле інфармацыі тэлеграм-каналу @Grodno_grab, прыяжджалі супрацоўнікі КДБ і затрымлівалі студэнтаў першага курсу — паводле папярэдняй інфармацыі, за камэнтары, пакінутыя 1 верасьня падчас прамога эфіру адкрытага ўрока «Гістарычная памяць — дарога ў будучыню!», які праводзіў Аляксандар Лукашэнка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьявілася відэа, як сілавікі выводзілі затрыманага жыхара Дзяржынску басанож на сьнег