На відэа апэрацыю сілавікоў называюць «адпрацоўкай дэструктыўных ячэек Дзяржынску», паведамляюць праваабаронцы.
«Некаторыя грамадзяне, якія маюць дачыненьне да экстрэмізму, працягваюць спрабаваць зьдзяйсьняць злачынствы і правапарушэньні, а таксама весьці агітацыю ў замежных інтарэсах», — гаворыцца ў сюжэце.
На відэа бачна, як сілавікі ў касках і бронекамізэльках са зброяй выводзяць басанож з дому на сьнег аднаго з затрыманых.
Паведамляецца, што супраць некаторых людзей завялі крымінальную справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу.
Сярод затрыманых ёсьць маці малалетніх дзяцей, жанчына з інваліднасьцю. Па інфармацыі сілавікоў, адной з прычын стаў групавы фатаздымак з акцыі пратэсту.