На 52-й сэсіі Рады правоў чалавека ААН ухвалілі рэзалюцыю аб сытуацыі ў галіне правоў чалавека ў Беларусі напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў 2020 і пасьля. Рэзалюцыя між іншага працягвае мандат місіі Офісу Вярхоўнага камісара ў правах чалавека ААН па сытуацыі ў Беларусі яшчэ на адзін год, паведамляе «Вясна».
У рэзалюцыі сэіі Рада правоў чалавека ААН просіць Вярхоўнага камісара вусна прадставіць Радзе на 54-й сэсіі прамежкавую абноўленую інфармацыю, а на яго 55-й сэсіі — усёабдымны пісьмовы даклад з наступным правядзеньнем у кожным выпадку інтэрактыўнага дыялёгу, а таксама просіць Генэральнага сакратара ААН аказваць Офісу Вярхоўнага камісара ўсебаковую адміністрацыйную, тэхнічную і лягістычную падтрымку і рэсурсы, неабходныя для выкананьня мандата.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўнікі Лукашэнкі адрэагавалі на даклад ААН пра рэпрэсіі і катаваньні ў БеларусіРада правоў чалавека ААН вітала пісьмовы даклад, прадстаўлены Вярхоўным камісарам на бягучай сэсіі.
Апрача таго, Рада правоў чалавека ААН:
- выказала глыбокую занепакоенасьць з нагоды далейшага пагаршэньня становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, якія адбыліся 9 жніўня 2020 года, захаваньня праблемы беспакаранасьці і непрыцягненьня да адказнасьці вінаватых у парушэньнях правоў чалавека, учыненых у Беларусі з 1 траўня 2020 года.
- асудзіла у гэтай сувязі практыку сыстэматычнага адмаўленьня ў правах чалавека і асноўных свабодах, у тым ліку ў кантэксьце ўтрыманьня пад вартай больш за 1462 палітычных зьняволеных і адвольных затрыманьняў і арыштаў прадстаўнікоў апазыцыі, журналістаў і іншых работнікаў сродкаў масавай інфармацыі, абаронцаў навакольнага асяродзьдзя і праваабаронцаў, уключаючы праваабаронцаў, адвакатаў, мэдыцынскіх работнікаў, дзеячаў культуры, настаўнікаў, студэнтаў, дзяцей, асоб, якія належаць да нацыянальных меншасьцяў, сяброў прафсаюзаў і страйкавых камітэтаў і іншых прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці і асоб за іншадумства і ажыцьцяўленьне сваіх правоў чалавека і асноўных свабод,
- асудзіла дзеяньні беларускіх уладаў, якія ўчынілі акт незаконнага ўмяшаньня, які наўмысна паставіў пад пагрозу тэхнічную і фізычную бясьпеку грамадзянскага рэйса самалёта ў паветранай прасторы Беларусі ў траўні 2021 года і жыцьця ўсіх, хто знаходзіўся на борце.
- зноў выказала шкадаваньне наконт таго, што беларускія ўлады не выконваюць свае абавязаньні ў адносінах да права кожнага грамадзяніна галасаваць і быць выбраным на свабодных, справядлівых і інклюзіўных пэрыядычных выбарах.