Як даведаўся Office Life, судовыя разборы па пазове «Беларуськалію» да зарэгістраванай у Расеі кампаніі «Нефтегаз и энергетика», якая цалкам належыць Siemens Energy, пачнуцца 7 красавіка ў Арбітражным судзе Масквы.
Цана прадмета спрэчкі, на які прэтэндуе «Беларуськалій», спасылаючыся на ўмовы дамовы ад красавіка 2021 году, — каля $ 2,6 млн.
Згодна з матэрыяламі справы, пазоў быў накіраваны ў суд у канцы 2022 году і тады ж быў прыняты да разгляду. У лютым 2023 году адбылося папярэдняе паседжаньне, на якім судзьдзя запытаў ад беларускага боку арыгіналы дакумэнтаў аб тым, што рухавік знаходзіцца ў пазоўніка. Бакі яшчэ раз заклікалі вырашыць спрэчку шляхам заключэньня міравога пагадненьня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пінскдрэў» і іншыя беларускія кампаніі абыходзяць санкцыі праз Казахстан і Кіргізстан, — матэрыялы расьсьледаваньняНямецкі канцэрн Siemens, які зьяўляецца адным з акцыянэраў Siemens Еnergy, вясной 2022 году заявіў, што спыняе пастаўкі на рынкі Беларусі і Расеі. Акрамя таго, немцы заявілі, што цалкам пакідаюць расейскі рынак. У канцы 2022 году пачалася ліквідацыя «дачкі» Siemens Energy у Беларусі, кампаніі «Сімэнс Энэргетыка». Але ў студзені 2023-га гэтая фірма раўзам з сотнямі іншых замежных кампаній папоўніла сьпіс актываў, забароненых да адчужэньня, выдадзены ўладамі.
У расейскіх судах знаходзяцца яшчэ некалькі пазоваў, адрасаваных да ТАА «Нефтегаз и энергетика» і яго ўладальніка Siemens Energy. Адзін з самых буйных (звыш $ 120 млн) — гэта патрабаваньні кампэнсацыі кампаніі «Казаньоргсинтез» (група кампаній «Сибур») за адмову дабудоўваць парагазатурбінную электрастанцыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У буйной гандлёвай сетцы «Эўраопт» зьявіліся тавары IKEA. У 2022-м кампанія казала пра сыход зь Беларусі