Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Рубэн Аруцюньян усклаў кветкі да мэмарыялу ў Хатыні.
«Часовы павераны ў справах ЗША Аруцюнян ня змог наведаць Хатынь у дзень 80-й гадавіны трагедыі. Ён усклаў кветкі да мэмарыялу сёньня. Зьверствы ў Хатыні падштурхоўваюць усіх нас працаваць на карысьць міру, справядлівасьці і талерантнасьці ўнутры краіны і за мяжой», — гаворыцца ў паведамленьні амбасады ЗША ў Twitter.
22 сакавіка Аляксандар Лукашэнка наведаў мэмарыяльны комплекс «Хатынь» і выступіў з прамовай. Памятныя імпрэзы адбыліся там з нагоды 80-годзьдзя хатынскай трагедыі, калі нацысцкія захопнікі спалілі 149 жыхароў вёскі ў якасьці помсты за забойства сваіх вайскоўцаў мясцовымі партызанамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму Лукашэнка так шмат гаворыць пра генацыд. Тлумачаць гісторыкі