Рак — чэмпіён Беларусі 2015 году па каратэ. Ён падрыхтаваў чэмпіёнаў, уладальнікаў кубка, пераможцаў першынства Беларусі, міжнародных і рэспубліканскіх турніраў па каратэ, ушу-саньда, панкратыёне і рукапашным баі. Рак быў заснавальнікам і старэйшым трэнэрам у клюбе «Волат», дзе разьвівалі каратэ, гонкі з перашкодамі, зьмешаныя адзінаборствы, бокс, кікбоксінг, фізпадрыхтоўку дзяцей дашкольнага ўзросту. «Волат» ліквідавалі па ініцыятыве Мінюста ў пачатку 2022 года з прычыны абвінавачаньняў у «экстрэмісцкай дзейнасьці».
У адным з інтэрвію Віталь Рак расказваў, што яго выхаванцы, сярод іншага, змагаюцца ва Ўкраіне на баку Кіева. Як паведамляе «ПР» у сваім тэлеграме, плянуецца супрацоўніцтва клюба і арганізацыі па шэрагу напрамкаў, у тым ліку, фізычная падрыхтоўка байцоў-добраахвотнікаў з удзелам прафэсійных трэнэраў.
«Цяпер „Паспалітае рушэньне“ гэта ня толькі парамілітарная арганізацыя. Гэта шырокі грамадзянскі рух, які ставіць сваёй мэтай вызваленьне і абарону Беларусі, а таксама патрыятычнае выхаваньне моладзі і здаровай нацыі, папулярызацыю беларускай культуры, а таксама супрацьдзеяньне расейскай прапагандзе і сьціраньню беларускай самаідэнтычнасьці нашых суайчыньнікаў». — гаворыцца ў заяве арганізацыі.
Дзейнасьць «Паспалітага рушэньня» адбываецца па прынцыпе клюбаў вайскова-фізычнай падрыхтоўкі. Такія клюбы цалкам легальныя ў тых краінах, дзе дзейнічае «ПР». Ва ўдзельнікаў трэнінгаў «Паспалітага рушэньня» няма баявой зброі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У шкарпэтках на лавачцы — добра, але час зламаць лаўку і даць адпор», — Сяржук Кедышка з «Паспалітага рушэньня»