Паведамляецца, што ў сілавікоў быў сьпіс на прыкладна 30 чалавек — у гэтых людзей і мусілі адбыцца ператрусы. Увечары 1 красавіка дзяржынскія ўчастковыя хадзілі да людзей са сьпісу і праглядалі ў іх тэлефоны. Большасьць пасьля ператрусаў адпусьцілі, але вядома, што як мінімум двое дагэтуль знаходзяцца ў РАУС, паведамляе «Вясна».
«Працаваў САХР і АМАП. Пастанова выпісаная з нагоды „ўсталяваньне выбуховага прыстасаваньня на трасе ў раёне Петкавіч“. Ператрусаў шмат, затрымліваюць ня ўсіх: праводзяць ператрус, спампоўваюць інфармацыю з тэлефона, многіх адпускаюць, нават нічога не вымаючы.
Аднаго чалавека выводзілі з дому з пакетам на галаве і ў кайданках. Многіх правяраюць, таму што яны трапілі на камэры відэаназіраньня на ўезьдзе ў Дзяржынск. Пытаюцца, навошта і куды езьдзіў», — распавяла «Вясьне» крыніца.
Прозьвішчы затрыманых удакладняюцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 1 красавіка: затрыманьні ў Дзяржынску; ператрус у сваякоў экс-«каліноўца»; наступствы зачысткі ў Круглым