Выйшаў на волю актывіст Ільля Міронаў, паведамляе «Гомельская вясна». Ад 17 сакавіка ён адбываў адміністрацыйны арышт у ІЧУ Гомля.
Яму прысудзілі 15 сутак за «распаўсюджваньне экстрэмісцкіх матэрыялаў». Таксама ў актывіста канфіскавалі мабільны тэлефон, які ён купіў усяго некалькі дзён таму пасьля канфіскацыі старога.
15 сакавіка Міронаў выйшаў на волю пасьля затрыманьня 2 сакавіка. У ягонай кватэры прайшоў ператрус, маці актывіста аштрафавалі на 407 рублёў, а яго зноў арыштавалі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 2 сакавіка: у Гомлі затрымалі актывіста Ільлю Міронава; 2,5 года калёніі берасьцейцу за два камэнтарыПалітзьняволеная Юлія Чамлай, засуджаная ў «справе Зельцара», выйшла на волю
Юлію затрымалі 30 верасьня 2021 году ў Крупках у крымінальнай справе, пачатай за камэнтары ў інтэрнэце пасьля гібелі ў менскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзьмітрыя Федасюка і ІТ-спэцыяліста Андрэя Зельцара. Да затрыманьня яна працавала бібліятэкаркай, адна выхоўвала сына.
Менскі абласны суд 18 ліпеня прызначыў маладой жанчыне два гады калёніі агульнага рэжыму. Яе абвінавацілі ў распальваньні сацыяльнай варожасьці і абразе Лукашэнкі.
20 чэрвеня 2022 года КДБ унёс Юлію ў сьпіс «асобаў, датычных ды тэрарыстычнай дзейнасьці».
З кастрычніка 2022 года Юлія пачала адбываць тэрмін у гомельскай жаночай калёніі № 4. Палітзьняволеная цалкам адбыла пакараньне і 30 сакавіка выйшла на волю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 24 ліпеня: 2 гады калёніі за камэнтар у «справе Зельцара»