Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 24 ліпеня: 2 гады калёніі за камэнтар у «справе Зельцара»


Юлія Чамлай
Юлія Чамлай

У Беларусі не спыняецца перасьлед іншадумцаў. Праз закрытыя працэсы і падпіскі аб неразгалашэньні дэталі судовых працэсаў, а часам нават прысуды становяцца вядомымі празь нейкі час пасьля суду.

Два гады калёніі за камэнтары ў «справе Зельцара»

2 гады калёніі прысудзілі Юліі Чамлай за камэнтары на адрас супрацоўніка КДБ у «справе Зельцара», піша «Вясна». Менскі абласны суд вынес прысуд па крымінальнай справе, якая цягнулася амаль год.

Асудзілі палітзьняволеную бібліятэкарку з Крупак Юлію Чамлай па артыкуле за распальваньне сацыяльнай варажнечы (арт. 130 КК) і абразе Лукашэнкі (арт. 369 КК).

Чамлай затрымалі 30 верасьня 2021 году ў крымінальнай справе, пачатай за камэнтары ў інтэрнэце пасьля гібелі ў менскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзьмітрыя Федасюка і it-спэцыяліста Андрэя Зельцара. Юлія выхоўвае сына, які цяпер застаўся бяз маці.

Прысуд вынес судзьдзя Анатоль Дабрадзей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG