Менш за ўсё хворых у Менску — 7,9 чалавека на 100 тысяч насельніцтва, больш за ўсё — у Гомельскай вобласьці (28 чалавек на 100 тысяч). Летась на сухоты захварэлі 16 дзяцей, год таму іх было 13.
«Пандэмія COVID-19 у спалучэньні з канфліктамі ў Эўропе, Афрыцы і на Блізкім Усходзе, а таксама сацыяльна — эканамічныя нягоды адбіліся на шматгадовых посьпехах у барацьбе з тубэркулёзам, — адзначае ў інтэрвію газэце «Звязда» прадстаўнік Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Сяргей Дыярдзіца. — Ва Ўсходняй Эўропе і Цэнтральнай Азіі сытуацыя ўскладняецца шмат у чым з прычыны распаўсюджанасьці ўстойлівасьці да лекаў ад сухотаў і спалучанай інфэкцыі тубэркулёзу і ВІЧ».
Падчас пандэміі каранавірусу значная частка ложкавага фонду ў шпіталях Беларусі было перапрафіляваная пад лячэньне пацыентаў з COVІD-19.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Мартаў спрабаваў прадухіліць катастрофу ў іншых шпіталях. 2-я частка 3-га сэзону падкасту «На вайне з COVID-19»Больш за 30% хворых з упершыню выяўленымі сухотамі заражана асаблівай бактэрыяй, устойлівай да некалькіх прэпаратаў адразу. За 10 гадоў яна стала сустракацца ўдвая часьцей. Сёньня ёсьць бактэрыі, якія маюць рэзыстэнтнасьць адразу да 11 прэпаратаў. Па сутнасьці, гэта большасьць лекаў супраць мікабактэрый. Пацыенты зь лекавай устойлівасьцю цяжэй паддаюцца лячэньню, хвароба ў іх часта пераходзіць у хранічную форму.
Асноўнай прафіляктыкай сухотаў у Беларусі зьяўляецца вакцына. Яе ўводзяць у радзільні ў першыя 3-7 дзён жыцьця дзіцяці. У 7 гадоў пры адмоўнай рэакцыі Манту і адсутнасьці супрацьпаказаньняў робяць рэвакцынацыю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінздароўя выключыла каранавірус са сьпісу хвароб, небясьпечных для насельніцтва